Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дашкевіч: Натхняе прага ўкраінскага народу да свабоды


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Былы палітвязень, сустаршыня «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч выказаў спадзяваньне, што ўкраінцы здабудуць перамогу.

«Шлях да дэмакратыі і прававой дзяржавы вельмі няпросты і адной выбарчай кампаніяй ён ня можа завершыцца, што прыклад Украіны яскрава дэманструе.

Але натхняе прага ўкраінскага народу да таго, каб жыць свабодна і ў прававой дзяржаве.

Украінскія працэсы будуць у пэўнай ступені каталізаваць працэсы дэмакратычных пераўтварэньняў у Беларусі. І ў Менску, і ў Кіеве людзі выходзілі і выходзяць ахвяруючы сабой, каб адбыліся перамены ў дзяржаве.

Толькі вялікая розьніца палягае ў тых рэжымах, якія ёсьць ва Ўкраіне і ў Беларусі. Ва Ўкраіне да акцый пратэсту заклікаюць губэрнатары, генэралы сьведчаць, што яны супраць разгону. Такая сытуацыя немагчымая ў Беларусі, дзе любы чыноўнік ставіцца непасрэдна вярхоўным дыктатарам. Гэта герархія вельмі жорсткая. Ва Ўкраіне такога няма, што дае вельмі шырокую прастору для дзеяньняў прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў».
XS
SM
MD
LG