Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куды падзеліся кіеўскія міліцыянты? Эфір зь Сяргеем Абламейкам. 20:00-21:00


Госьця эфіру — наша карэспандэнтка ў Кіеве Саша Інфельд. Сярод тэмаў гутаркі зь ім:

- як разгортваліся ў Кіеве падзеі панядзелка

- чаму яна за дзень амаль ня бачыла ў сталіцы Ўкраіны міліцыянтаў

- што яе асабіста найбольш уразіла ў паводзінах дэманстрантаў

Другі госьць эфіру — наш карэспандэнт Валера Каліноўскі, аўтар блогу “Плошча і Майдан: Тры розьніцы”. Сярод тэмаў гутаркі зь ім:

- ці гатовы ён сёньня паўтарыць свае высновы з блогу, які быў напісаны ўчора?

- колькі ён сёньня можа налічыць адрозьненьняў паміж Кіевам і Менскам?

А таксама:

У якіх умовах пройдзе выбарчая кампанія ў саветы мясцовых дэпутатаў у наступным годзе? – пра гэта ў нашым бліц-аналізе

У Магілёве перад пагрозай зносу апынуўся ўнікальны будынак гарадзкой архітэктуры канца 19 стагодзьдзя.

Апытаньне ў Гомелі сярод тамтэйшых украінцаў. Як вы ставіцеся да таго, што адбываецца цяпер ва Ўкраіне? Як падзеі ва Ўкраіне могуць адбіцца на Беларусі?”

Гераіня сёньняшняга выпуску перадачы “Жыцьцё пасьля раку” – мянчанка Сьвятлана Бергер.

СЛУХАЦЬ ЭФІР



Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком),

або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
XS
SM
MD
LG