Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада 3 сьнежня будзе разглядаць пытаньне пра адстаўку ўраду


Давыд Жванія пасьля паседжаньня камітэту

Давыд Жванія пасьля паседжаньня камітэту

Камітэт па пытаньнях дзяржаўнага будаўніцтва і мясцовага самакіраваньня рэкамэндаваў Вярхоўнай Радзе Ўкраіны прыняць за аснову і ў цэлым праект пастановы пра недавер Кабінэту міністраў Украіны.

Старшыня камітэту дэпутат Давыд Жванія, якія нядаўна абвясьціў пра свой выхад з фракцыі Партыі рэгіёнаў, лічыць, што ў аўторак украінскі ўрад адправіцца ў адстаўку:

Паводле Жваніі, за адстаўку выкажацца больш дэпутатаў, чым трэба для таго, каб рашэньне было прынятае.

«Праблем па адстаўцы ўраду ў парлямэнце няма. Я ўпэўнены, што заўтра гэтае пытаньне будзе пастаўленае. Я ўпэўнены, што цьвярозы розум усім падказвае, што адзіны легітымны орган цяпер — гэта Вярхоўная рада, і яна мусіць выканаць сваю гістарычную місію», — заявіў Давыд Жванія журналістам па сканчэньні паседжаньня.

Украінская апазыцыя патрабуе, каб 3 сьнежня Вярхоўная рада разглядзела пытаньне пра недавер Кабінэту міністраў.

Каля будынку Кабінэта міністраў стаяць тысячы людзей, якія патрабуюць адстаўкі ўраду. На заўтрашні дзень апазыцыя заклікае людзей далучыцца яшчэ ў большай колькасьці.
XS
SM
MD
LG