Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юрый Данькоў выступіць з апошнім словам 13 сьнежня


Юры Данькоў

Юры Данькоў

Пра гэта Свабодзе паведаміла жонка падсуднага бізнэсмэна Натальля Данькова.

2 сьнежня па працэсе над яе мужам у Маскоўскім судзе адбыліся судовыя спрэчкі.

«Падрабязнасьці пра судовыя спрэчкі мне невядомыя, бо працэс закрыты. Ведаю толькі, што мужу дадуць слова 13 сьнежня, і потым суд пойдзе пісаць прысуд ».

Паводле інфармацыі з Маскоўскага раённага суду Менску, дзе праходзіць працэс, прастаўнік абвінавачваньня на працэсе папрасіў пакараць Данькова дзевяцьцю гадамі турмы.

Паводле сваякоў Данькова, ён так і не прызнаў сваёй віны па большасьці выстаўленых абвінавачаньняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клюбе прытону і схіленьні да заняткаў прастытуцыяй. Усяго Юрыя Данькова абвінавачваюць паводле сямі артыкулаў крымінальнага кодэксу.

Працэс над Юрыем Даньковым ідзе зь верасьня ў закрытым рэжыме. Судзіць бізнэсмэна судзьдзя Натальля Кузьняцова.
XS
SM
MD
LG