Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура лічыць КХП «Белая Русь» нелегальнай


Сяргей Рыжоў
Сяргей Рыжоў

Віцебскі палітык Сяргей Рыжоў паведаміў Свабодзе, што атрымаў позву ў гарадзкую пракуратуру.

3 сьнежня ён мусіць зьявіцца да пракурора Зайцава на гутарку пра ягоную дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі — кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі «Белая Русь».

Паводле Рыжова, партыя насамрэч незарэгістраваная. Ён абвясьціў пра стварэньне партыі ў 2010 годзе, але ніякіх спробаў зарэгістраваць не рабіў: быў загадзя пэўны, што яны безвыніковыя.

Тое, што партыя незарэгістраваная, Сяргей Рыжоў штораз згадвае ў сваіх інтэрнэт-публікацыях. Ён лічыць, што адна з апошніх публікацый і стала прычынай пільнай цікаўнасьці пракуратуры: на інтэрнэт-рэсурсе «Радио «Эхо Москвы» Рыжоў разьмясьціў паведамленьне, што ягоная партыя гатовая падтрымаць у Віцебску ініцыятыву аб правядзеньні сусьветнай акцыі ў памяць пра разгон мітынгу 19 сьнежня 2010 году.

Яшчэ адна прычына цікаўнасьці да ягонай асобы і дзейнасьці, лічыць Рыжоў, палягае ў тым, што ён усяляк падтрымліваў лекара Ігара Паснова, які ў жніўні гэтага году быў гвалтам зьмешчаны на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. Паснова забралі ў псыхіятрычнае аддзяленьне неўзабаве пасьля чарговага крытычнага выступу ў інтэрнэце, паставіўшы яму дыягназ «разладжаньне асобы». Пакуль ён знаходзіўся на прымусовым лячэньні, Сяргей Рыжоў стаў ягонай даверанай асобай і паведамляў пра стан Ігара Паснова ў СМІ, а таксама ў розныя дзяржаўныя і замежныя праваабарончыя структуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG