Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БХД: Мы асуджаем зьверскае зьбіцьцё мірных дэманстрантаў


Беларускія Хрысьціянскія Дэмакраты выказалі салідарнасьць з украінцамі, якія «змагаюца за будучыню сваёй краіны, супраць навалы дыктатуры і расейскай акупацыйнай палітыкі».

Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай заяве, дзе БХД вітае народ Украіны ў яго імкненьні да свабоды, да эўрапейскай будучыні.

«Сёньня ў Кіеве і іншых гарадах Украіны вырашаецца лёс не толькі Ўкраіны, але і ўсёй Усходняй Эўропы. Мы асуджаем зьверскае зьбіцьцё мірных дэманстрантаў, якое адбылося на загад дзейснай украінскай улады, і выказваем спачуваньні пацярпелым. Мы перакананыя, што ўсе спробы задушыць народныя пратэсты, прагу народу Ўкраіны да свабоды, незалежнасьці і дэмакратыі будуць марнымі. І Ўкраіна, як у будучым і Беларусь, стануць вольнымі і дэмакратычнымі эўрапейскімі краінамі», — адзначаецца ў заяве.
XS
SM
MD
LG