Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракурор патрабуе для Данькова 9 гадоў зьняволеньня


Юры Данькоў

Юры Данькоў

На працэсе над уладальнікам казыно «Данькоў клюб» Юрыем Даньковым пачаліся судовыя спрэчкі.

Паводле інфармацыі з Маскоўскага раённага суду Менска, дзе праходзіць працэс, на папярэднім дні працэсу ў мінулую пятніцу пракурор па справе Юрыя Данькова запрасіў для яго 9 гадоў зьняволеньня з канфіскацыяй маёмасьці.

2 сьнежня на працэсе маюць выступіць адвакаты.

Паводле сваякоў Юрыя Данькова, абвінавачаны так і не прызнаў сваёй віны па большасьці выстаўленых абвінавачаньняў, у тым ліку ў арганізацыі ў клюбе прытону і схіленьні да заняткаў прастытуцыяй. Усяго Юрыя Данькова абвінавачваюць паводле 7 артыкулаў крымінальнага кодэксу.

Працэс над Юрыем Даньковым ідзе зь верасьня ў Маскоўскім раённым судзе Менска ў закрытым рэжыме. Судзіць бізнэсмэна судзьдзя Натальля Кузьняцова.
XS
SM
MD
LG