Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Львоўскай вобласьці — агульны страйк


Як перадае УНІАН, такое рашэньне было прынятае вечарам 1 сьнежня на чарговым пасяджэньні штаба Каардынацыйнай рады, якое правёў старшыня Львоўскага абласной рады Пётр Каладзій.

Ён праінфармаваў, што ў Кіеве Штаб нацыянальнага супраціву, які ўзначалілі лідэры трох апазыцыйных сіл, заклікалі да агульнадзяржаўнага страйку.

«У мэтах выкананьня закліку Кіева, штаб Каардынацыйнай рады Львоўскай вобласьці аб’яўляе агульнаабласны страйк.

Работнікі кожнага прадпрыемства, кожнай арганізацыі і ўстановы павінны самастойна выбраць форму страйку і выходзіць на львоўскі Эўрамайдан, што на праспэкце Свабоды ля помніка Шаўчэнкі»,— адзначыў Каладзій.

У Львоўскай вобласьці адна з раённых арганізацый кіроўнай Партыі рэгіёнаў анансавала самароспуск.

Таксама старшыня Львоўскага абласной рады падкрэсьліў, што «вобласьць аб’яўляе максымальную мабілізацыю людзей у Кіеў на падтрымку Эўрамайдану».

Тым часам прэсавы сакратар прэм’ера Мікалая Азарава Віталь Лук’яненка паведаміў, што пытаньне аб увядзеньні надзвычайнага становішча ва Ўкраіне пакуль не ўздымалася.

Ён не ўдакладніў, ці удалося Мікалаю Азарава патрапіць на сваё працоўнае месца ў будынак Дому ўраду, аточаны мітынгоўцамі.

Удзельнікі Эўрамайдану перакрылі ў панядзелак ўсе падыходы і пад’езды да будынка ўрада, супрацоўнікі Кабінэта міністраў ня могуць патрапіць на працу.
XS
SM
MD
LG