Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінская ўлада маўчыць


Віктар Януковіч

Віктар Януковіч

Прэзыдэнт Віктар Януковіч і Кабінэт міністраў Украіны пакуль ня выступілі з ацэнкамі падзей мінулай нядзелі і не адрэагавалі на патрабаваньне дэманстрантаў аб іх адстаўцы.

Ніякай заяваў на іх афіцыйных сайтах з нагоды падзей 1 сьнежня няма. Суткі таму яны былі ўвогуле заблякаваныя хакерскай атакай, але цяпер аднавілі сваю працу.

Толькі сьпікер Вярхоўнай Рады Ўладзімер Рыбак учора заклікаў да круглага стала з удзелам усіх бакоў палітычнага супрацьстаяньня.

У парадку дня Вярхоўнай Рады на сёньня — паседжаньне Пагаджальнай рады, якое заплянаванае на 11 гадзін раніцы.

Тым часам дэманстранты пачалі блякаваць будынак ураду.

Абласныя рады розных рэгіёнаў Украіны і Вярхоўная Рада Крыма сёньня зьбіраюцца на пазачарговыя сэсіі з нагоды падзей у Кіеве. Цярнопальская абласная рада пры гэтым зьбіраецца правесьці сваё паседжаньне на Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве, паведамляе Уніан.
XS
SM
MD
LG