Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яцанюк: Януковіч хоча ўвесьці надзвычайны стан


На вуліцах Кіева

На вуліцах Кіева

Апазыцыя не датычная да штурму адміністрацыі прэзыдэнта на вуліцы Банкавай і заклікае спыніць правакацыі.

Лідэр фракцыі «Бацькаўшчыны» ў Вярхоўнай Радзе Арсень Яцанюк, пасьля пасяджэньня апазыцыйнага Штабу нацыянальнага выратаваньня, якое адбылося ў Будынку прафсаюзаў, заявіў: прэзыдэнт Віктар Януковіч хоча ўвесьці ва Ўкраіне надзвычайнае становішча.

«Мы ведаем, што прэзыдэнт хоча склікаць Раду нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны і ўвесьці надзвычайнае становішча ў краіне... Але любое прымяненьне сілы прывядзе процілеглую рэакцыю», — заявіў Яцанюк.

Яцанюк заявіў, што за правакацыямі, якія адбываюцца ў нядзелю ў Кіеве, за разгонам Эврамайдана стаяць прэзыдэнт Януковіч і яго атачэньне.

«Цітушкі» і іх правакацыі зробленыя выключна на загад прэзыдэнта і сакратара РНБА Андрэя Клюева. Мы заклікаем Януковіча не ўжываць сілу да мірных грамадзянаў, не парушаць закон і Канстытуцыю»,— адзначыў Яцанюк.

Палітык заявіў, што акцыя апазыцыі носіць выключна мірны характар.

Каля адміністрацыі прэзідэнта паўгадзіны працягвалася сутычка, былі параненыя, у тым ліку апэратар Эўраньюс.

Спэцназ адціснуў дэманстрантаў, але пазьней міліцыя адступіла.
XS
SM
MD
LG