Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеўская міліцыя маўчыць, спэцназ пакуль пасіўны


Кіеўская міліцыя нешматслоўная ў ацэнцы падзеў у сталіцы Ўкраіны.

Прэсавы сакратар УУС Кіева Вольга Білык вельмі стрымана пракамэнтавала 5 каналу сёньняшнія падзеі ля адміністрацыі прэзыдэнта, калі частка людзей спрабавала прарваць кардоны спэцназу з дапамогай бульдозэра: «Мы будзем рэагаваць у рамках дзейнага заканададаўства».

Спэцназаўцы ніяк не рэагавалі на камяні і фаеры, якіх кідалі ў іх радыкальна настроеныя дэманстранты.

Сёньня кіраўнік кіеўскай міліцыі Валерый Каракаў папрасіў аб адстаўцы і быў часова адхілены ад пасады да канца службовага разьбіральніцтва учарашніх падзей на Майдане незалежнасьці.

Пад час сутычак ля адміністрацыі прэзыдэнта пацярпелі 15 праваахоўнікаў, паведамілі Свабодзе ў прэс-службе ўпраўленьня МУС Украіны ў Кіеве.

Іх даставілі ў шпіталь з разьбітымі галовамі, траўмамі вачэй пасьля таго, як на іх трапіў сьлезацечны газ, а таксама з пашкоджаньнем канечнасьцяў.

Міліцыя ўжыла газ і сьвятло-шумавыя гранаты ў адказ на камяні, кавалкі тратуарнай пліткі і дымавыя шашкі, якія паляцелі ў іх з боку актывістаў, хацелі штурмаваць адміністрацыю прэзыдэнта. Пра гэта паведамляе з месца падзей карэспандэнт Радыё Свабода.

Прыхільнікі штурму не паказваюць твары, хаваючы іх за маскамі. Разам з тым прыхільнікі мірнага пратэсту спрабуюць пераканаць іх ня штурмаваць будынак адміністрацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG