Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрамайдан: Лідэры апазыцыі заяўляюць, што маюць плян дзеяньняў


Віталь Клічко
Віталь Клічко

Клічко папярэдзіў: улада хоча ўжыць зброю.

Лідэр украінскай парлямэнцкай Партыі «Ўдар» Віталь Клічко, выступаючы з трыбуны на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, заклікаў удзельнікаў народнага веча на не паддавацца на правакацыі:

«У нас ёсьць дакладны плян ... І не паддавайцеся на правакацыі. Правакатараў вельмі шмат. Мы разумеем, што цяпер пачынаецца правакацыя. Яны хочуць, каб пралілася кроў ... Улада будзе рабіць усё, каб выкарыстаць зброю, абараняцца».

Клічко асабліва зьвярнуў увагу, наколькі небясьпечным можа быць справакаваны і непадмацаваны агульным рашэньнем удзельнікаў акцыі штурм дзяржаўных устаноў, паведамляе карэспандэнт сайту «Ўкраінская праўда».

Клічко выказаў перакананьне, што грамадзяне Ўкраіны змогуць зьмяніць уладу ў краіне цывілізаваным шляхам.

Заклікаю ставіць намёты на плошчы і разгортваць штаб супраціву
Кіраўнік фракцыі «Бацькаўшчына» ў Вярхоўнай Радзе Арсень Яцанюк заявіў, што сёньняшнія падзеі —гэта не проста рэвалюцыя, гэта ўзьняцььце нацыянальнага духу.

Пра гэта ён заявіў на Майдане незалежнасьці:

«Кіеўская дзяржаўная гарадзкая адміністрацыя і будынак прафсаюзаў прапануюць нам сагрэцца, калі мы замерзлі. Заклікаю ставіць намёты на плошчы і разгортваць штаб супраціву. Дзякуй Папову (кіраўнік гарадзкой адміністрацыі), ён нам ужо домікі прывёз, гэтыя домікі павінны стаць народнымі.

«Мы патрабуем неадкладнага галасаваньня за адстаўку ўрада Азарава! Мы заклікаем нашых замежных партнэраў прымяніць санкцыі да рэжыму Януковіча. Гэта ня проста рэвалюцыя, гэта ўзняцьце нацыянальнага духу. Далоў гэтую ўладу! Далоў Януковіча! Яго для нас не існуе!», — закрычаў Яцанюк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG