Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чаму ў Кіеве ўсё адбываецца не так як у Менску ў 2010-м?


Палітоляг Дзяніс Мельянцоў перакананы, што сытуацыю ва Ўкраіне цяжка параўнаць зь беларускай, калі адбыўся разгон Плошчы ў Менску пасьля выбараў 2010 году.

«Па-першае, пасьля Аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне пануе такая сыстэма палітычнай улады, пры якой няма цэнтралізацыі, няма канцэнтрацыі ўлады ў руках прэзыдэнта. Па-другое, на працягу 10 гадоў міліцыя не дапускала ўжываньня грубай сілы ў дачыненьні мірных да мітынгоўцаў. І па-трэцяе, тыя людзі, якія выйшлі на Эўрамайдан, ведаюць, што ў краіне ёсьць даволі моцная апазыцыя, на якую можна абаперціся, а таксама ёсьць людзі, нават у адміністрацыі прэзыдэнта, якія падтрымліваюць эўрапейскі шлях для Ўкраіны. Таму так адбылося, што брутальны разгон Майдану выклікаў адваротную рэакцыю — кансалідацыю і мабілізацыю ўкраінцаў», — зазначыў Свабодзе палітоляг Дзяніс Мельянцоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG