Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Луцэнка: «Гэта не акцыя, гэта рэвалюцыя»


Aрхіўнае фота

Aрхіўнае фота

Масавыя акцыі пратэсту ва Ўкраіне ўжо перараслі ў рэвалюцыю, заявіў лідэр руху «Трэцяя ўкраінская рэспубліка», былы палітвязень, экс-кіраўнік МУС Украіны Юры Луцэнка.

«Наш плян зразумелы: гэта ўжо ня мітынг, не акцыя. Гэта — рэвалюцыя»,— заявіў Луцэнка, выступаючы на народным вечы на Майдане Незалежнасьці.

Прысутныя пачалі скандаваць: «Рэвалюцыя». Луцэнка адзначыў, што сёньня ва Ўкраіне грамадзянская супольнасьць і палітыкі завяршаюць тое, што было не завершана падчас масавых акцый пратэсту ў 1991 і 2004 гадах.

«Сёньня тут памірае УССР. Гэта яе пахаваньне», — сказаў ён.

Луцэнка заклікаў ўкраінцаў з усходніх рэгіёнаў кансалідавацца з братамі з іншых абласьцей у барацьбе супраць рэжыму:

"Мы сёньня мяняем не прэзыдэнта, а сыстэму ўлады ў краіне ... Мы мяняем Украіну",— падкрэсьліў экс-міністар.

Луцэнка заклікаў удзельнікаў веча сабрацца ў панядзелак на Майдане Незалежнасьці, а таксама каля Кабміна і адміністрацыі прэзыдэнта.

Луцэнка заклікаў да страйку ўжо на наступным тыдні.

Майдан Незалежнасьці у Кіеве запоўнены людзьмі. Арганізатары заяўляюць аб некалькіх сотнях тысяч удзельнікаў акцыі. Паводле ацэнак журналістаў, тут не менш за 100 тысяч чалавек.
XS
SM
MD
LG