Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: Невядомыя на трактары спрабавалі штурмаваць адміністрацыю прэзыдэнта


Некалькі сотняў людзей маладых людзей спрабавалі штурмаваць агароджу на вуліцы Банкавай, дзе разьмешчаная адміністрацыя прэзыдэнта. Адміністрацыя ачэпленая некалькімі шэрагамі «Беркуту».

Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, невядомыя ў масках задзейнічалі трактар з каўшом. Аднак іншыя актывісты спрабуюць перашкодзіць ім, выкрыкваючы: «Толькі мірная акцыя».

Як паведамляе «Грамадзкае тэлебачаньне», праціўнікі і прыхільнікі штурму вядуць перамовы.

Між тым, на плошчы Незалежнасьці працягваецца народнае веча, на якое сабраліся, паводле апазыцыі, 500 тысяч чалавек.


ГЛЯДЗЕЦЬ ЖЫВУЮ ТРАНСЬЛЯЦЫЮ
XS
SM
MD
LG