Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік кіеўскай міліцыі падаў у адстаўку


Пасьля падзей у ноч на 30 лістапада на майдане Незалежнасьці кіраўнік кіеўскай міліцыі Валеры Карак заявіў аб адстаўцы.

«Я хацеў бы зьвярнуцца да вас, спадар міністар, аб разглядзе майго хадайніцтва аб адстаўцы», — сказаў Карак, зьвяртаючыся на на калегіі Міністэрства ўнутраных спраў да міністра Віталя Захарчанкі.

Міністр, у сваю чаргу, заявіў, што кіраўнік кіеўскай міліцыі часова адхілены ад выкананьня абавязкаў да заканчэньня службовага расьследаваньня.

Выканаўцам абавязкаў начальніка кіеўскага ўпраўленьня МУС прызначылі Валерыя Мазана, які ўзначальвае кіеўскую абласную міліцыю.

У ноч з 29 на 30 лістапада «Беркут» жорстка разагнаў мірную акцыю пратэсту на майдане Незалежнасьці. Дзясяткі людзей былі параненыя, дзясяткі затрыманыя. Гэта выклікала абурэньне грамадзянаў і сабрала масавыя акцыі пратэсту ў Кіеве і іншых гарадах.

Разгон мірных дэманстрантаў асудзілі ЗША, Эўразьвяз і шэраг дзяржаваў эўрапейскага аб’яднаньня.

Тады Эўрамайдан перамясьціўся на Міхайлаўскую плошчу. На сёння апазыцыя склікала народнае веча, якое пачалося ў 12:00. Натоўп людзей вярнуўся на майдан Незалежнасьці, нягледзячы на судовую забарону.
XS
SM
MD
LG