Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ляпіс у Вільні: Нас называюць змагарамі і грантасосамі (відэа)


​​30 лістапада ў Вільні на Siemens-Arena аншляг — у літоўскую сталіцу прыехаў «Ляпіс Трубяцкі».

30 лістапада ў Вільні на Siemens-Arena аншляг — у літоўскую сталіцу прыехаў «Ляпіс Трубяцкі».

Падчас канцэрту лідэр гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок узгадаў падзеі ва Ўкраіне. Ён казаў эмацыйна, не стрымліваючы хваляваньня і ўзрушанасьці. На экране паказвалі кадры з разгону кіеўскага Эўрамайдану

«Я б хацеў сказаць, што, на вялікі жаль, мы пяём не фантастычныя песьні. Усё, пра што мы пяём — мы бачым, чуем. І гэта адбываецца тут і цяпер. „Гангрэна“ пачала распаўзацца і прарасла ў нашай роднай Беларусі. Потым зьявіліся цёмныя чорныя плямы ў Расеі, Казахстане і на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Cаюзу. Вы бачыце, што адбываецца... Такіх, як мы, такіх, як вы, называюць „змагарамі“, „вашывай інтэлігэнцыяй“, „грантасосамі“, „пятай калёнай“. Узгадваюць ЦРУ. Тут усе людзі разумеюць, пра што мы кажам.<...> Гледзячы на такія канцэрты, няхай яны ведаюць, што мы ня нейкія маргіналы.

Мы такія ж людзі, мы такія ж нармальныя, простыя юнакі і дзяўчаты, якія хочуць жыць у сваіх незалежных эўрапейскіх краінах.

Мы інтэрнацыяналісты. Мы любім усіх людзей.

Але мы хочам жыць у сваёй маленькай незалежнай краіне. І каб нам ніхто не ўказваў, што нам рабіць, як нам гаварыць, як нам апранацца, які ў нас павінен быць сьцяг, гімн і куды траціць нашы грошы».



XS
SM
MD
LG