Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Каліфорніі ў дарожнай аварыі загінуў амэрыканскі актор Пол Ўокер


Пол Ўокер на экране

Пол Ўокер на экране

У паведамленьні, зьмешчаным на старонцы Ўокера ў «Фэйсбуку», гаворыцца, што актор знаходзіўся на пасажырскім месцы ў машыне свайго сябра, які таксама загінуў. Па зьвестках амэрыканскіх мэдыяў, спартовы аўтамабіль Porsche урэзаўся ў дрэва, пасьля чаго загарэўся.

Загінуламу актору было 40 гадоў. Найбольшую вядомасьць яму прынесла роля агента пад прыкрыцьцём Браяна О’Конэра ў сэрыі фільмаў «Фарсаж».

Адна з апошніх працаў Ўокера — роля ў драме «Лічаныя гадзіны», якая павінна была выйсьці ў гэтым месяцы, — адзначае Бі-бі-сі.


Прыхільнікі актора зьмясьцілі памятнае відэа на сэрвісе youtube

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG