Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэктарат Кіеўскага ўнівэрсытэту імя Грынчэнка заклікаў студэнтаў на плошчу


Рэктарат Кіеўскага ўнівэрсытэту імя Грынчэнка заклікаў студэнтаў да мірнага волевыяўленьня і асудзіў гвалт супраць мітынгоўцаў. Пра гэта гаворыцца ў заявах рэктарату і рэктара ВНУ. Рэктарат заявіў, што ён падтрымаў імкненьне студэнтаў рэалізаваць іх канстытуцыйнае права на мірнае волевыяўленьне.

«Падзеі раніцы 30 лістапада прадэманстравалі жудасны цынізм і жорсткасьць людзей, упаўнаважаных дзяржавай ахоўваць законныя правы грамадзянаў Украіны», — заявілі кіраўнікі ВНУ.

Рэктарат падтрымаў мірны супраціў, асудзіў гвалт супраць дзяцей і заявіў пра гатоўнасьць падтрымаць усіх студэнтаў. Сам рэктар унівэрсытэту Грынчэнка Віктар Агняўюк заклікаў не баяцца выказваць сваю пазыцыю.



«Ведаю, што заўтра любога з нас могуць звольніць з працы, скампрамэтаваць, пасадзіць у турму або зьнішчыць. Заяўляю: я не баюся! Ня бойцеся і вы. На ўсіх нас забойцаў і турмаў ня хопіць», — дадаў ён.

У ноч на 30 сьнежня спэцпадразьдзяленьне МУС Украіны жорстка разагнала мірную акцыю пратэсту на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве. Гэта вывела на вуліцы масу людзей, якія сабраліся на Міхайлаўскай плошчы, дзе частка зьбітых людзей з Майдану хавалася ў кляштары.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG