Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч: Вінаватыя ў разгоне Майдану будуць пакараныя


Віктар Януковіч у гасьцініцы «Кемпінскі» ў Вільні, 29 лістапада
Віктар Януковіч у гасьцініцы «Кемпінскі» ў Вільні, 29 лістапада

Прэзыдэнт Украіны зьвярнуўся да народу з нагоды гвалтоўнага разгону Майдану ў Кіеве. Зварот апублікаваны на прэзыдэнцкім сайце.

«Шаноўныя суайчыньнікі!

Я глыбока абураны тымі падзеямі, што адбыліся ўначы на Майдане Незалежнасьці.

Я асуджаю дзеяньні, якія прывялі да сілавога супрацьстаяньня і пакутаў людзей.

Колькі дзён таму я перад усёй краінаю заявіў пра падтрымку грамадзянскіх негвалтоўных акцый.

Тыя, хто не пачуў словы Канстытуцыі ды Прэзыдэнта й сваімі рашэньнямі справакавалі канфлікт на Майдане, будуць пакараныя.

Я патрабую ад Генэральнай пракуратуры тэрмінова падаць мне й украінскаму грамадзтву вынікі неадкладнага й аб’ектыўнага расьсьледаваньня для належнага пакараньня вінаватых.

Я пацьвярджаю — мы адзіныя ў выбары нашай супольнай эўрапейскай будучыні.

Учора завершыўся Віленскі саміт, які засьведчыў — у нас з эўрапейскімі калегамі ёсьць агульнае разуменьне праблемаў, якія існуюць, і ёсьць агульнае жаданьне працаваць над іх вырашэньнем.

Сёньня нам патрэбная супольная праца над праграмай захадаў, якія зробяць эканоміку Ўкраіны менш уразьлівай, абароняць працоўныя месцы, зарплаты, пэнсіі і ў пэрспэктыве дазволяць іх падвышаць. Акурат пра гэта я гаварыў у Вільні.

Запэўніваю з усёй адказнасьцю: усе намаганьні ўлады накіраваныя на пераадоленьне крызісных працэсаў, умацаваньне эканомікі Ўкраіны, паляпшэньне жыцьця людзей.

Я заклікаю кожнага з вас далучыцца да гэтага адказнага заданьня. Кожны павінен прыкласьці максымальныя намаганьні дзеля ўзмацненьня нашай дзяржавы й аб’яднаньня нашага грамадзтва.

Перакананы, толькі такі падыход дазволіць нам дасягнуць жаданых мэтаў і не дапускаць больш канфліктаў і супрацьстаяньня ў грамадзтве.

Веру ў вашую мудрасьць і гатовасьць да супольнай працы дзеля нашае эўрапейскае будучыні».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG