Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы «Эўрамайдан» — на Міхайлаўскай плошчы (Трансьляцыя)

абноўлена

На Міхайлаўскай плошчы ў Кіеве — тысячы людзей
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:40 0:00
Наўпроставы лінк

Украінскія мэдыі паведамляюць, што блізу 5 тысяч чалавек, абураных разгонам Эўрамайдану ў цэнтры Кіева, сабраліся пад вечар на Міхайлаўскай плошчы. Яшчэ блізу 2 тысяч знаходзяцца непасрэдна на тэрыторыі Міхайлаўскага сабору.

Гэтаксама на новае месца збору апанэнтаў афіцыйных уладаў прыбылі некалькі амбасадараў краінаў Эўразьвязу. Праўда, дыпляматы абмежаваліся толькі размовамі з актывістамі мірнага супраціву, адмовіўшыся выступаць з імправізаванай сцэны. Прадстаўнікі дыпведамстваў удакладнілі, што іх статус не дазваляе рабіць ніякіх афіцыйных заяваў.

Тым часам СМІ пішуць і паказваюць, што мітынгоўцы, сярод якіх большую частку складаюць маладыя людзі, стаяць зь дзяржаўнымі сьцягамі ўздоўж праезнай часткі, і скандуюць лёзунгі ў падтрымку эўрапейскага шляху для Ўкраіны.



Трансьляцыя «Грамадзкай тэлевізіі»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG