Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканскі турыст правёў месяц у паўночнакарэйскай турме і «ва ўсім» прызнаўся


Паўночнакарэйскі ваенны аркестар на цырымоніі адкрыцьця ўчастку чыгункі ад станцыі Хасан, Паўночная Карэя

Паўночнакарэйскі ваенны аркестар на цырымоніі адкрыцьця ўчастку чыгункі ад станцыі Хасан, Паўночная Карэя

Улады Паўночнай Карэі абвясьцілі, што пажылы амэрыканскі турыст, які на працягу месяца знаходзіўся пад вартай, прынёс прабачэньні за нібыта праведзеныя ім у гады Карэйскай вайны «варожыя акты».

Як паведамляюць заходнія агенцтвы, пакуль няма інфармацыі ад самога 85-гадовага Мэрыла Ньюмана аб тым, што ён сапраўды папрасіў прабачэньня, і гэты факт пакуль не пацьверджаны зь незалежных крыніцаў.

Паўночнакарэйскія ўлады сьцьвярджаюць, што амэрыканскі вэтэран спрабаваў сустрэцца зь іншымі выжылымі вэтэранамі — грамадзянамі КНДР, якіх ён нібыта навучаў і трэніраваў у гады вайны ў пачатку 1950-х гадоў.

Падрабязнасьцяў аб цяперашнім становішчы Ньюмана няма. Але ў заяве паўночнакарэйскіх уладаў гаворыцца, што амэрыканец абяцаў — калі будзе адпушчаны на Радзіму — распавесьці сваім суайчыньнікам «праўду аб Паўночнай Карэі».

Раней на адрас паўночнакарэйскіх уладаў гучала крытыка за тое, што яны ўжываюць катаваньні ў дачыненьні да затрыманых або арыштаваных — для атрыманьня прызнаньняў у зьдзяйсьненьні супрацьпраўных дзеяньняў.
XS
SM
MD
LG