Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Савудаўская паліцыя затрымала жанчыну-кіроўцу


Савудаўская жанчына таемна за рулём
Савудаўская жанчына таемна за рулём

Адну зь лідэраў руху за правы жанчын на кіраваньне аўтамабілем у Савудаўскай Арабіі затрымалі паліцыянты, калі яна ехала на машыне па сталіцы краіны – Эр- Рыядзе.

Азіза Юсэф распавяла Бі-бі-сі, што яе даставілі ў паліцэйскі ўчастак і прапанавалі падпісаць абавязацельства, што яна ня будзе кіраваць.

Два дні раней Юсэф абмяркоўвала забарону на кіраваньне для жанчын на сустрэчы зь міністрам унутраных спраў, што, са словаў актывісткі, дало ёй надзею на зьмяненьне пазыцыі ўраду.

У канцы кастрычніка некалькі дзясяткаў жыхарак Савудаўскай Арабіі правялі аўтапрабег, каб выказаць пратэст супраць забароны на кіраваньне аўтамабіля для жанчын.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG