Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За ўколы Ігара Паснова вінавацяць у аказанні паслугаў без ліцэнзіі


Ігар Пасноў

Ігар Пасноў

Віцебскі лекар, вядомы крытычнымі выступамі ў інтэрнэце, пасьля якіх яго накіравалі на прымусовае псыхіятрычнае лячэнне, займеў новыя праблемы. Яны таксама зьвязаныя з інтэрнэтам і сродкамі масавай інфармацыі.

Пасьля выпіскі з псыхіятрычнага шпіталю спадара Паснова накіравалі працаваць лекарам-нарколягам у псыханэўралягічны дыспансэр. Ен ня скардзіцца на ўмовы працы, але кажа, што днямі яго выклікала адміністрацыя Віцебскага абласнога цэнтру псыхіятрыі і наркалёгіі:

Сяргей Рыжоў

Сяргей Рыжоў

«Мне сказалі, што ў інтэрнэце ёсьць артыкулы, дзе я кажу, што раблю ўколы палітыку Сяргею Рыжову. І што гэта, маўляў, падстава для Сьледчага камітэту, каб праверыць мяне на прадмет неліцэнзаванай мэдычнай дзейнасьці. Я заявіў, што гэта ня „дзейнасць“ і не „паслугі без ліцэнзіі“, а аказаньне неабходнай дапамогі хвораму. Я дапамагаю Рыжову па-сяброўску, ён мая давераная асоба, і шмат у чым падтрымаў мяне, калі я знаходзіўся ў псыхіятрычным шпіталі. А пасьля таго, як ён трапіў у выцьвярэзьнік 16 лістапада, ягонае здароўе пагоршылася. Ен гаворыць, што яго там прывязвалі да крэсла, зьбівалі, і я сам бачыў у яго цялесныя пашкоджанні. Але мэдыкі, калі ён да іх зьвяртаўся, не правялі, я лічу, неабходнага абсьледаваньня. Таму я і дапамагаю яму, бо гэта мой абавязак як лекара — дапамагчы хвораму чалавеку».

Ігар Пасноў не выключае, што і ў выцьвярэзьнік Рыжоў трапіў не выпадкова, а праз тое, што зрабіў галоснай справу ягонага зьмяшчэньня ў псыхбальніцу. Гэтым віцебскі лекар тлумачыць падвышаную ўвагу да Рыжова з боку праваахоўных ворганаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG