Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіст Маладога Фронту Раман Васільеў у складзе дэлегацыі сваёй арганізацыі ўжо трэці дзень знаходзіцца на Эўрамайдане ў Кіеве.

«Наагул на плошчы каля 15 беларусаў. Ад Маладога Фронту на Эўрамайдан 26 лістапада прыехала 6 чалавек. Пакуль не магу сказаць, колькі мы тут будзем заставацца, — будзем глядзець па сытуацыі. Але пакуль застаемся. На Майдане зараз знаходзіцца вялікая колькасьць студэнтаў, грае музыка, кожную гадзіну сьпяваем гімн Украіны.

Шмат украінцаў пазнаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, крычаць „Жыве Беларусь!“, пытаюцца ў нас пра нашую краіну і арганізацыю — мы тлумачым. Увогуле вельмі добрае стаўленьне да нас тут. Шмат хто дзякуе, што мы неабыякавыя да лёсу братоў-украінцаў.

Часам бываюць правакацыі, падчас якіх правакатары распыляюць газ і чапляюцца да мітынгоўцаў. Але ахова Майдану іх выганяе».
XS
SM
MD
LG