Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: «Я ўсё больш чую, што малака не хапае»


Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка выказаў занепакоенасьць памяншэньнем аб’ёмаў вытворчасьці малака і рэалізацыі малочнай прадукцыі.

«Я ўсё больш чую пра тое, што ў Менску ці яшчэ недзе ня тое ўвечары, ня тое ўначы малака не хапае», — цытуе БЕЛТА Лукашэнку.

Ён прыгразіў адказнасьцю губэрнатарам «за падзеньне таварнасьці малака».

29 лістапада Лукашэнка прымаў урад і Нацбанк з справаздачай пра вынікі разьвіцьця эканомікі і яе пэрспэктывы.

Прадстаўніца Міністэрства гандлю Сьвятлана Сьлінько раней заяўляла, што неўзабаве асартымэнт малочнай прадукцыі ў крамах будзе адноўлены.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG