Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багданкевіч: «Штучны курс рубля вядзе да катастрофы»


Стабільнасьць на валютным рынку зьяўляецца галоўнай для кіраўніка беларускай дзяржавы. На нарадзе Аляксандар Лукашэнка публічна агучыў свае ранейшыя папярэджаньні Міхаілу Мясьніковічу і Надзеі Ермаковай.

«Сёньня я шчыра скажу, пра што папярэджваў старшыню праўленьня Нацбанку і прэм’ер-міністра. За стабільнасьць на валютным рынку адкажуць яны абодва і банкіры, якіх яны вызначылі, — гэта дзесятак ці паўтара», — заявіў Луканшэнка.

«У гэтых словах выразна чытаецца неразуменьне эканамічных працэсаў кіраўніком беларускай дзяржавы. Штучна трымаць завышаны курс рубля —шлях да катастрофы», — камэнтуе сытуацыю экс-старшыня праўленьня Нацбанку прафэсар Станіслаў Багданкевіч.

«Ва ўсім сьвеце — цывілізаваным і не цывілізаваным — курс залежыць ад стану эканомікі. Як толькі пачаліся паляпшэньні з эканомікай у Эўропе, курс эўра пачаў падвышацца. Тое ж самае адбываецца і з курсам даляра. На гэты конт ёсьць фундамэнтальныя навуковыя палажэньні», — кажа Багданкевіч.

А штучна трымаць курс можна. Але толькі пры плянавай, адміністратыўнай эканоміцы. І пры гэтым наносячы шкоду ўсёй эканоміцы. Не Нацбанк жа вінаваты, што ўрад плаціць заробкі, не зьвяртаючы ўвагу на тое, што прадпрыемствы выпускаюць неканкурэнтаздольную прадукцыю, што не расьце вытворчасьць працы. Гэта ўсё вынік менавіта лукашэнкаўскай мадэлі эканомікі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG