Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кліп «Не хавайцеся ад беларускага» — лепшы


Відэаролік, які заклікае не цурацца беларускай мовы і культуры, некамэрцыйнай кінагрупы VKS перамог на конкурсе студэнцкіх фільмаў «Видеорадиус БНТУ — 2013».

«Мы працуем з сацыяльнай рэклямай. І аднойчы вырашылі здымаць ролікі па-беларуску і на беларускую тэму. Мы ўбачылі, што ёсьць „праблема беларускага“ ў нашым грамадзтве. Ролік зьнялі за 4 дні, яшчэ 2 пайшлі на мантаж. Я бачу, што шмат людзей станоўча ставяцца да беларускай мовы. Людзі ўспрымаюць беларускую мову як родную і гатовыя на ёй размаўляць, але яны ня ведаюць, з чаго пачаць, — кажа рэжысэр роліка Канстанцін Варабей. — Людзі, якія ў сацыяльных сетках пішуць па-расейску, сталі выказвацца, як іх хвалюе пытаньне захаваньня беларускай мовы. Яны пісалі: мы ня ведаем, што рабіць, з чаго пачаць».

19-гадовы Канстанцін Варабей навучаецца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце на мэнэджэра ў галіне эканомікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG