Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэстоўцы ў Тайляндзе прарваліся на тэрыторыю Мінабароны


ілюстрацыйнае фота

ілюстрацыйнае фота

У Тайляндзе шосты дзень працягваюцца масавыя антыўрадавыя пратэсты.

Некалькі міністэрстваў эвакуяваныя з-за пагрозы іх захопу маніфэстантамі.
У Бангкоку сотні дэманстрантаў прарваліся на тэрыторыю Міністэрства абароны, патрабуючы адстаўкі ўрада.

Паводле старшыні тайскай арміі, пратэстоўцы зьбілі замкі і ўвайшлі на тэрыторыю кампаўнда, але не праніклі ўсярэдзіну будынкаў.

Абураны натоўп таксама сабраўся каля офіса партыі, якую ўзначальвае прэм’ер-міністар Інглак Чынават.

Напярэдадні апазыцыі не ўдалося набраць дастаткова галасоў у парлямэнце Тайлянда для аб’явы імпічмэнту Інглак Чынават.

26 лістапада на парлямэнцкіх слуханьнях прэм’ер у чарговы раз адхіліла вылучаныя на яе адрас абвінавачваньні ў стварэньні карупцыйных схемаў.
Йінглак Чынават абвінавачваюць у тым, што ўрад фактычна кантралюецца яе братам Таксінам — былым прэм’ер-міністрам, які ўцёк з краіны пасьля таго, як яго абвінавацілі ў шматмільённых крадзяжах, — перадае ВВС.
XS
SM
MD
LG