Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СНІД у 2012 годзе ў Эўропе і Беларусі


Тэст на СНІД
Тэст на СНІД

Сусьветны дзень змаганьня са СНІДам, які адзначаецца 1 сьнежня, да 2015 году будзе мець адзіны лёзунг: Імкнуцца да нуля.

Гэта значыць нуль новых інфікаваных, нулявая дыскрымінацыя хворых і нулявы ўзровень сьмерці ад СНІДу.

Аднак самая апошняя статыстыка яшчэ далёкая ад такой мэты. Летась у краінах Эўропы і эўрапейскага эканамічнага рэгіёну было дыягнаставана 131 202 новых выпадкі ВІЧ-інфэкцыі. Зь іх больш паловы (75 708 выпадкаў) прыходзіцца на Расею. Такія зьвесткі зьмяшчае даклад Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя і Эўрапейскага цэнтру па кантролі і прафіляктыцы захворваньняў. Самая высокая частата (больш як 20 чалавек на 100 тысяч насельніцтва) зарэгістраваная ва Ўкраіне, Эстоніі і Малдове. Гл. табліцу:



Колькасьць выпадкаў дыягназаваньня СНІД у 2012 годзе па краінах (выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва)


Украіна

37,1

Эстонія

23,5

Малдова

21,3

Латвія

16,6

Беларусь

13,1

Кіргізстан

12,8

Казахстан

12,4

Грузія

11,9

Бэльгія

11,1

Вялікабрытанія

10,3

Харватыя

1,7

Турцыя

1,4

Славаччына

0,9

Манака

0,0

Туркмэністан

0,0


Зьвесткі па Расеі ў дакладзе падаюцца паводле Расейскага Фэдэральнага статыстычнага агенцтва – ўсяго 75 708 новых выпадкаў за мінулы год.


Большасьць новых выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі зарэгістраваныя ва ўзроставай групе 30-39 гадоў. Суадносіны мужчын і жанчын сярод новых хворых прыблізна 2:1.

У дакладзе адзначаецца, што ад 2006 году пастаянна зьніжаецца колькасьць выпадкаў перадачы ВІЧ-інфэкцыі ад маці дзіцяці, пры пераліваньні крыві або пры гетэрасэксуальных кантактах. Такая ж тэндэнцыя і сярод людзей, якія ўжываюць ін’екцыйныя наркотыкі (нягледзячы на ўспышкі ў Грэцыі і Румыніі). За апошнія 6 гадоў, наадварот, узрасла колькасьць перадачы ВІЧ-інфэкцыі сярод мужчын, якія практыкуюць сэкс з мужчынамі (на 11 працэнтаў). Але часьцей за ўсё перадача інфэкцыі прытым па-ранейшаму адбываецца паміж мужчынамі і жанчынамі.

Трывогу экспэртаў выклікае той факт, што палова выпадкаў ВІЧ-інфэкцыі былі выяўленыя на позьняй стадыі.

Экспэрты СААЗ раяць як найшырэй прапагандаваць паслугі тэставаньня на ВІЧ-інфэкцыю, бо раньняя пастаноўка дыягназу і своечасовае лячэньне могуць дазволіць хворым пражыць даўжэй і пры лепшым самаадчуваньні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG