Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Усходняе партнэрства» ў пытаньнях і адказах


У сувязі з самітам Эўразьвязу ў Вільні 28-28 лістапада, прысьвечаным «Усходняму партнэрству», прапануем вам асноўную інфармацыю пра гэтую ініцыятыву ў форме пытаньняў і кароткіх адказаў.


Што такое «Ўсходняе партнэрства»?



Эўразьвяз фармальна пачаў праект пад назвай «Усходняе партнэрства» на саміце ў Празе ў траўні 2009 году, прапанаваўшы падтрымку дэмакратызацыі і рынкавых рэформаў для шасьці краін: Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдове і Ўкраіне.

Эўразьвяз выдзеліў каля 2,5 мільярда эўра на 2010-2013 гг., каб спрыяць стварэньню дэмакратычных дзяржаўных інстытутаў, ахове навакольнага асяродзьдзя, рэформам прамысловага сэктару, паляпшэньню энэргетычнай бясьпекі і барацьбе зь беднасьцю ў гэтых шасьці краінах.

Якія выгады «Ўсходняе партнэрства» нясе для краін-удзельніц?



Праграма прапануе шасьці краінам-удзельніцам цесную эканамічную інтэграцыю з Эўразьвязам, калі яны выканаюць пэўныя ўмовы. Яны могуць з часам падпісаць шырокія гандлёвыя пагадненьні, якія дадуць кампаніям краін-удзельніц больш лёгкі доступ да рынку ў Эўразьвязе.

Згаданыя гандлёвыя дамовы дазволяць зьнізіць мытныя і іншыя бар’еры на імпарт і экспарт, а таксама на фінансавыя паслугі і дзяржаўныя закупкі.

Большая мабільнасьць людзей у Эўропе таксама зьяўляецца часткай праекту «Ўсходняга партнэрства». Эўразьвяз хоча спросьціць працэдуры падарожжаў па Эўропе і ў канчатковым выніку прапанаваць бязьвізавы рэжым перамяшчэньня.

Якія выгады будзе мець Эўразьвяз?



У абмен на больш лёгкі доступ да Эўразьвязу, дзяржавы-ўдзельніцы павінны ўвесьці строгія правілы па барацьбе з карупцыяй, арганізаванай злачыннасьцю і гандлем людзьмі, наркотыкамі і зброяй. Гэта, у сваю чаргу, зьнізіць рызыку распаўсюджаньня такіх злачынстваў у ЭЗ.

Кампаніі Эўразьвязу таксама атрымаюць больш лёгкі доступ да рынкаў у гэтых шасьці краінах з агульным насельніцтвам каля 75 мільёнаў чалавек.

Больш цесныя сувязі з краінамі рэгіёну таксама могуць дапамагчы Эўразьвязу палепшыць бясьпеку паставак энэрганосьбітаў.

Наколькі вялікі аб’ём гандлю ЭЗ з краінамі «Ўсходняга партнэрства»?



За першыя шэсьць месяцаў гэтага года Эўразьвяз займеў станоўчае сальда ў гандлі з гэтымі шасьці краінамі ў памеры 3,3 мільярда эўра. Нямеччына, Італія і Польшча зьяўляюцца найбуйнейшымі экспартэрамі для гэтых шасьці краінаў; каля паловы ўсяго эўрапейскага экспарту ў гэтыя шэсьць краінаў ідзе ва Ўкраіну.

Што адбудзецца ў Вільні?



Грузія і Малдова фармальна завершаць перамовы адносна пагадненьняў аб свабодным гандлі з ЭЗ.

Украіна, як чакалася, мела падпісаць такое пагадненьне разам з пагадненьнем аб асацыяцыі, але Кіеў заявіў, што адсоўвае гэтыя пляны ў неакрэсьленую будучыню.

Азэрбайджан мае падпісаць пагадненьне аб палягчэньні візавага рэжыму з ЭЗ.
XS
SM
MD
LG