Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У судзе Першамайскага раёна Менска 28 лістапада адбудзецца суд над былым палітвязьням Васілём Парфянковым. Яму пагражае турма.

Яго абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця прэвэнтыўнага нагляду (артыкул 421 Крымінальнага кодэксу).

Паколькі Парфянкоў з 21 верасьня знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілякторыі № 1 горада Сьветлагорска, яго на суд прывязуць пад канвоем.

Палітвязень Васіль Парфянкоў 9 лютага быў вызвалены з Баранавіцкага сьледчага ізалятару № 6, на тэрыторыі якога разьмяшчаецца арыштны дом.

29 траўня 2012 года Васіль Парфянкоў ужо быў асуджаны паводле артыкула 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь судзьдзём Першамайскага раёну Менску Сяргеем Бандарэнкам за парушэньні ўмоваў прафіляктычнага нагляду. Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэньні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў усталяваны за ім з 5 студзеня 2012 году. Падставай для гэтага стаў ўдзел Парфянкова ў грамадзка-палітычным жыцьці.
24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, усталяванага судом. 9 жніўня 2012 года Васіль Парфянкоў быў узяты пад варту ізноў.

З канца верасьня Васіль Парфянкоў знаходзіцца ў лячэбна-працоўным прафілякторыі, які разьмешчаны ў Сьветлагорску. Там Васілю Парфянкову давядзецца прабыць год. У ЛПП Васіля Парфянкова накіравалі прымусова. Гэтак вырашыў Першамайскі суд Менску на падставе некалькіх пратаколаў аб адміністрацыйных парушэньнях, якія на яго склала міліцыя.

22 лістапада стала вядома, што міліцыя адмовіла Васілю Парфянкову ў пераводзе са сьветлагорскага ў дзяржынскі ЛПП. У дакумэнце з Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў МУС, які ён атрымаў, аб прычынах нічога не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG