Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Герасімава: Каб не забыліся на палітвязьняў


Ганна Герасімава
Ганна Герасімава

Слуханьні па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі прайшлі сёньня ў сьценах Сэйму Літвы.

Слуханьні арганізавалі камітэт замежных спраў парлямэнту Літвы і мясцовы Цэнтар усходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў. Ад Беларусі на іх запрасілі палітыкаў – Паўла Севярынца, Сяргея Калякіна, Аляксандра Мілінкевіча, Уладзімера Някляева. А таксама родных палітвязьняў і зьніклых – жонку зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага Натальлю Пінчук, маці зьніклага тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага Вольгу Завадзкую, жонку палітвязьня Міколы Статкевіча Марыну Адамовіч, маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марыну Лобаву ды іншых.

Госьць нашага эфіру – Ганна Герасімава – дырэктарка зарэгістраванага ў Літве Беларускага дому правоў чалавека.

РС: Вы прысутнічалі на сёньняшніх слуханьнях па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Наколькі гэта было рэальна карыснае мерапрыемства ці гэта былі чарговыя рытуальныя словы палітыкаў?

Герасімава: Хуткіх практычных вынікаў чакаць ад такіх слуханьняў нельга. Але гэта магчымасьць зноў прыцягнуць увагу да праблемы. Бо ёсьць пэўныя крокі Эўразьвязу да збліжэньня зь беларускай дзяржавай, што ў нас выклікае заклапочанасьць, ці не забудзецца пытаньне палітвязьняў і іх вызваленьня, як перадумовы такога збліжэньня.

Цалкам гутарку можна слухаць тут:

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:09:10 0:00
Наўпроставы лінк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG