Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат Італіі прыняў рашэньне пазбавіць былога прэм'ер-міністра краіны Сыльвіа Бэрлюсконі статусу сэнатара.

Бэрлюсконі да апошняга супраціўляўся спробам вывесьці яго з сэнату – у тым ліку таму, што выключэньне са складу дэпутатаў можа прывесьці да яго арышту як фігуранта шматлікіх крымінальных абвінавачаньняў.

У прыватнасьці, у дачыненьні да Бэрлюсконі Апэляцыйным судом вынесены прысуд у справе аб фінансавых махінацыях у створанай ім мэдыйнай групе Mediaset.

Тым ня менш, аналітыкі лічаць, што Бэрлюсконі па-ранейшаму застаецца адным з самых уплывовых палітыкаў Італіі, якога падтрымліваюць дзясяткі тысяч прыхільнікаў.

Напярэдадні адбыўся візыт у Італію расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна, які меў спатканьне як з папам Францішкам, так і са сваім старым сябрам Бэрлюсконі. Заходні друк не выключае, што Пуцін мог прапанаваць Бэрлюсконі «выратавальнае кола» ў выглядзе дыпляматычнага пашпарту. Як італьянскі друк, так і брытанская Times напісалі пра варыянт, што Расея можа зрабіць Бэрлюсконі сваім паслом у Ватыкане.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG