Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 лістапада: саміт Усходняга партнэрства ў Вільні


Вільня

Вільня

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Вільня, пачатак саміту краінаў Усходняга партнэрства, у якім будуць браць удзел прадстаўнікі Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны.

У віленскім гатэлі Novotel (пр. Гедыміна, 16) – адкрыцьцё фотавыставы, падрыхтаванай прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці Беларусі з удзелам віцэ-сьпікера літоўскага Сэйму Пятраса Аўштравічуса.

Менск, у дзяржаўным літаратурным мэмарыяльным музэі Якуба Коласа адбудзецца вечарына, прысьвечаная 90-годзьдзю выданьня паэмы «Новая зямля». Пачатак а 17-ай.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1812 – бітва на Бярэзіне, разгром «Вялікай арміі» Напалеона.

1923 – у Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк».

1943 – Другая сусьветная вайна: пачатак Тэгеранскай канфэрэнцыі паміж кіраўнікамі Вялікабрытаніі, ЗША і СССР.

1991 – Паўднёвая Асэтыя абвяшчае незалежнасьць ад Грузіі.

1994 – у Нарвэгіі адбыўся рэфэрэндум, згодна вынікаў якога большасьць насельніцтва адмовілася ад далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу.

У гэты дзень нарадзіліся:

1757 – Ўільям Блэйк, ангельскі паэт, пісьменьнік, мастак, друкар.

1820 – Фрыдрых Энгельс, нямецкі філёзаф і эканаміст.

1880 – Аляксандар Блок, расейскі паэт-сымбаліст.

1907 – Андрэй Павук, беларускі мастак.

1931 – Генадзь Кляўко, беларускі паэт, перакладчык.

1958 – Уладзімер Карват, беларускі вайсковы лётчык.

У гэты дзень памерлі:

1694 – Мацуа Басё, японскі паэт.

1859 – Вашынгтон Ірвінг, амэрыканскі пісьменьнік пачатку XIX стагодзьдзя.

1937 – Леў Цьвяткоў, беларускі мовазнавец, літаратуразнавец, пэдагог, журналіст.

1954 – Энрыка Фэрмі, выбітны італьянскі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавае фізыкі.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Людзі, якія хваліліся тым, што зрабілі рэвалюцыю, заўсёды пераконваліся на наступны дзень, што яны ня ведалі, што рабілі – што зробленая рэвалюцыя зусім не падобная на тую, якую яны хацелі зрабіць.
Фрыдрых Энгэльс
XS
SM
MD
LG