Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр легендарны ізраільскі сьпявак


Арык Айнштэйн

Арык Айнштэйн

Сёньня ў Тэль-Авіве пахаваны сьпявак і актор Арык Айнштэйн, якога лічаць адным з сымбаляў сучаснай культуры Ізраілю.

У разьвітальнай цырымоніі на плошчы Рабіна ў Тэль Авіве ўзялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. З разьвітальнай прамовай сярод іншых выступіў прэм’ер-міністар Бэньямін Нэтаньягу.

Арык Айнштэйн памёр у аўторак увечары ад анэўрызмы аорты, яму было 74 гады.

Сьпявак нарадзіўся 3 студзеня 1939 году ў Тэль-Авіве. Ягоны бацька, Якаў Айнштэйн, вырас у Ваўкавыску. Музычная кар’ера Арыка Айнштэйна пачалася ў канцы 1950-х. Ён выпусьціў больш за 30 альбомаў, а таксама мноства міні-альбомаў і зборнікаў. Апрача таго ён зьняўся ў дзясятку кінафільмаў.

Адной з найлепшых песьняў за ўсю гісторыю ізраільскай музыкі лічыцца песьня «Твой лоб аздоблены чорным золатам», якую Арык Айнштэйн выконвае разам з Юдыт Равіц і Корын Альаль.

XS
SM
MD
LG