Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шатляндыя хоча незалежнасьці


Алекс Салмонд трымае план выхаду са складу Вялікабрытаніі
Алекс Салмонд трымае план выхаду са складу Вялікабрытаніі

Урад Шатляндыі распрацаваў плян выхаду са складу Вялікабрытаніі.

Шатляндзкі ўрад апублікаваў плян выхаду са складу Вялікабрытаніі перад заплянаваным на верасень наступнага года рэфэрэндумам, на якім выбарцаў спытаюць, ці павінна Шатляндыя стаць незалежнай, паведамляе ВВС.

Дакумэнт, надрукаваны на 670 старонках, зьмяшчае апісаньне ўяўленьняў кіроўнай Шатляндзкай нацыянальнай партыі аб тым, якой будзе незалежная Шатляндыя.

18 верасьня 2014 года шатляндзкія выбарцы павінны даць адказ на пытаньне: «Ці павінна Шатляндыя быць незалежнай краінай?»

Дакумэнт, прадстаўлены прэм’ер-міністрам Шатляндыі Алексам Салмондам, ўтрымлівае эканамічныя абавязацельствы ўрада пасьля здабыцьця незалежнасьці.

Паводле яго слоў, незалежнасьць дазволіць Шатляндыі рэалізаваць свой велізарны патэнцыял.

«У рэшце рэшт, у цэнтры гэтых дэбатаў варта толькі адно пытаньне — верым мы, тыя, хто жыве і працуе ў Шатляндыі, што рашэньне аб нашым будучыні павінны прымаць менавіта мы»,— заявіў прэм’ер.

У дакумэнце пад назвай «Будучыня Шатляндыі — даведнік па незалежнай Шатляндыі» ў прыватнасьці зазначаецца, што захаваньне фунта стэрлінгаў як нацыянальнай валюты адпавядае інтарэсам краіны і Банк Англіі захавае функцыі цэнтральнага банка.

Дакумэнт таксама зьмяшчае наступныя абавязацельствы:

• Дзяржава гарантуе аплату дзіцячых садкоў для ўсіх трох-і чатырохгадовых дзяцей , а таксама для двухгадовых дзяцей з бедных сем’яў, аб’ёмам 30 гадзін у тыдзень;
• Атамныя падводныя лодкі сыстэмы «Трайдэнт», разьмешчаныя ў вусьці ракі Клайд, будуць выведзеныя адтуль за межы краіны на працягу першага тэрміну новага парлямэнта;
• Асноўныя падатковыя льготы і субсыдыі будуць расьці у адпаведнасьці з інфляцыяй ;
• Мінімальны заробак расьці з ростам кошту жыцьця.

Міністар па справах Шатляндыі ў брытанскім урадзе Алекс Кармайкл заявіў, што некаторыя з прапаноў, выкладзеныя ў пляне, выклікаюць шмат пытаньняў.

Яму ўяўляецца малаверагодным, што плян шатляндзкага ўрада захаваць фунт стэрлінгаў і пакінуць Банк Англіі ў якасьці цэнтральнага ў рамках так званага «валютнага саюза» будзе працаздольным.

Палітыкі, якія выступаюць супраць незалежнасьці Шатляндыі, падвяргаюць таксама сумневу плян Шатляндзкай нацыянальнай партыі ажыцьцявіць аднабаковае ядзернае раззбраеньне, захаваўшы сяброўства краіны ў НАТО.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG