Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя БНФ дорыць сьцягі на «Ляпісаў»


Гурт «Ляпіс Трубяцкой»

Гурт «Ляпіс Трубяцкой»

У офісе Партыі БНФ у Менску (вуліца Чарнышэўскага, 3) можна атрымаць у падарунак бел-чырвона-белы сьцяг. Для гэтага трэба толькі паказаць квіток на канцэрт гурта «Ляпіс Трубяцкой», які адбудзецца ў Вільні 30 лістапада.

Гэта пацьвердзіў карэспандэнту Свабоды старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Ён адзначыў, што колькасьць сьцягоў абмежаваная — каля 250. Палова ўжо раздадзеная. Мэта акцыі ў тым, «каб на канцэрце прысутнічала нацыянальная сымболіка, каб ён у поўнай меры быў беларускім».

На старонцы Партыі БНФ у Фэйсбуку гаворыцца, што «нацыянальны сьцяг на канцэрце — гэта стыльна, модна, маладзёва. Зробім Вільню ў гэты дзень бел-чырвона-белай! Хочаш паехаць на беларускі канцэрт „Ляпісаў“ зь беларускім сьцягам? Прыходзь у офіс Партыі БНФ, пакажы білет на канцэрт і атрымай нацыянальны сьцяг у падарунак!».

Акцыя дзейнічае да 29 лістапада.

30 лістапада ў Вільні на арэне Siemens 11 тысяч гледачоў зьбяруцца на эксклюзіўны канцэрт «Ляпіса Трубяцкога», які прэзэнтуе першы альбом на роднай мове «Грай».

Усе квіткі на цягнік Менск—Вільня на гэтыя выходныя былі раскуплены за 1,5 месяца, некаторыя віленскія гатэлі ў выхадныя будуць запоўненыя толькі прыхільнікамі гэтага гурта. За межамі Літвы продаж квіткоў спынілі яшчэ ў кастрычніку.

Аўдыторыя сайту Свабоды зможа паглядзець гэты канцэрт у жывым эфіры.

Канцэрт стартуе а 20-й гадзіне па менскім часе. Сама трансьляцыя пачнецца на паўтары гадзіны раней — з моманту адкрыцьця дзьвярэй Siemens Arena. Прамыя ўключэнні з пляцоўкі да пачатку выступлення будуць перамяжоўвацца з паказам эксклюзіўнага відэа групы і кліпаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG