Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 27 лістапада: Дзень герояў – першы бой Слуцкага паўстаньня, парлямэнцкія слуханьні па Беларусі ў Сойме Літвы


Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, кангрэс-хол бізнэс-цэнтру «Вікторыя», II форум «Дасягненьні і пэрспэктывы двухбаковых адносін паміж Беларусьсю і Вэнэсуэлай». Пачатак у 10.00.

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, канфэрэнцыя «Аб рабоце дэлегацыі сталага Камітэту Рады Эўропы па барацьбе з гвалтам з боку заўзятараў», прымеркаваная да правядзеньня чэмпіянату сьвету па хакеі з шайбай 2014 году. Удзельнічаюць: прадстаўнікі Міністэрства спорту і турызму і дэлегацыі Рады Эўропы. Пачатак у 12.30.

Вільня, парлямэнцкія слуханьні па Беларусі ў Сойме Літоўскай Рэспублікі. Пачатак у 14.30.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1095 – папа Урбан II абвяшчае першы крыжовы паход.

1654 – расейскія войскі занялі Віцебск.

1859 – у Менску адкрытая паштова-тэлеграфная станцыя.

1920 – Дзень герояў: першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасьць Беларусі.

1989 – Вярхоўны Савет СССР санкцыянуе права на эканамічнае самавызначэньне Літвы, Латвіі і Эстоніі.

1996 – у выніку рэфэрэндуму спыненая дзейнасьць Вярхоўнага Савету Рэспублікі Беларусь.

У гэты дзень нарадзіліся:

1669 – Караль Станіслаў Радзівіл, канцлер вялікі літоўскі.

1874 – Хаім Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю, ўраджэнец Беларусі.

1900 – Вячаслаў Лаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.

1903 – Піліп Пестрак, беларускі паэт, празаік, публіцыст, крытык.

1921 – Уладзімер Тарасевіч, беларускі сьвятар-бэнэдыктынец, уніяцкі біскуп, доктар багаслоўя, доктар тэалёгіі.

1947 – Эдуард Белагураў, беларускі мастак.

1947 – Анатоль Цітоў, беларускі гісторык, геральдык.

1960 – Юлія Цімашэнка, украінскі палітык.

У гэты дзень памерлі:

1932 – Дамінік Сямашка, беларускі й літоўскі грамадзка-палітычны дзеяч.

1938 – Сымон Рак-Міхайлоўскі, беларускі публіцыст, рэдактар, паэт, грамадзка-палітычны дзеяч.

ЦЫТАТА ДНЯ

Украіна ніколі ня ўстане з каленяў, пакуль ня стане на калені перад Богам.

Юлія Цімашэнка

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG