Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Amnesty International заклікалі прызнаць ксяндза Лазара вязьнем сумленьня


У міжнародную праваабарончую арганізацыю Amnesty International 26 лістапада накіраваны зварот з просьбай прызнаць ксяндза Ўладзіслава Лазара вязьнем сумленьня.

Пад зваротам падпісаліся сустаршыня Беларускай Хрысьціянскай Дэмакратыі Павал Севярынец, сустаршыня Маладога фронту Зьміцер Дашкевіч і прадстаўніца праваабарончага руху «За волю» Ганна Шапуцька.

У лісьце таксама падаюцца акалічнасьці справы супраць ксяндза, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ з 31 траўня гэтага года.

У Менску 19 лістапада адбыўся маратон салідарнасьці зь зьняволеным ксяндзом Уладзіславам Лазарам, які зладзіла каардынацыйная група «За волю» пры падтрымцы БХД. Падчас маратону Павал Севярынец заклікаў прызнаць ксяндза Ўладзіслава Лазара палітвязьнем, што, на ягоную думку, дапаможа зьвярнуць больш увагі грамадзтва на лёс гэтага чалавека і дамагчыся ад беларускіх ўладаў выкананьня ягоных правоў.

Гана Шапуцька выказала крытыку на адрас беларускіх праваабаронцаў. Паводле Шапуьці, затрымка з вызначэньнем статуса ксяндза Лазара як палітвязьня, спрыяе парушэньню ягоных правоў за кратамі.

Праваабаронцы на гэты конт кажуць, што адносна справы сьвятара «недастаткова пэўнай інфармацыі».

КДБ не прадстаўляе доказаў віны сьвятара і нават не паведамляе, ці выстаўленае Лазару абвінавачаньне. Пра ягоную справу вядома няшмат: ксёндз абвінавачваецца паводле пункту 1 артыкула 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Яму ставіцца ў віну перадача грошай і матэрыяльных каштоўнасьцяў чалавеку, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць іншай дзяржавы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG