Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністэрства замежных спраў Беларусі правярае інфармацыю пра ўзброены напад на двух беларускіх грамадзянаў у Емэне, у выніку якога адзін зь іх быў забіты.

Пра гэта паведамляе агенцтва Інтэрфакс.

«А 9.15 раніцы пры выхадзе з гатэлю „Амстэрдам“ у цэнтры Саны адбыўся ўзброены напад на двух грамадзян Беларусі, якія працавалі ў Емене па прыватным кантракце. Пры гэтым адзін зь іх быў забіты, іншы — цяжка паранены», — сказаў «Інтэрфаксу» прэс-аташэ расейскай дыпмісіі Мікалай Лягушын.

Гэтую інфармацыя пацьвярджае таксама агенцтва «РІА-Новости», якое са спасылкай на крыніцу ў расейскай амбасадзе ў Сане, піша, што супрацоўніцтва Расеі і Емэна ў вайсковай сфэры цяпер прыпыненае і расейскіх ваенных адмыслоўцаў у гэтай краіне няма.

Разам з тым агенцтва «France Press» піша, што напад адбыўся на расейскіх грамадзянаў, якія працавалі ваеннымі адмыслоўцамі ў міністэрстве абароны Емэну.

Паводле ўсіх крыніцаў, напад зьдзейсьнілі невядомыя асобы, якія перасоўваліся на матацыкле.

Мужчына славянскай зьнешнасьці, забіты сёньня невядомымі ў сталіцы Емэна Сане, працаваў у прэзыдэнцкай ахове. Ён быў вайсковым дарадцам у адной з частак Службы бясьпекі прэзыдэнта краіны, піша емэнская газэта «Аль-Джумхур».
XS
SM
MD
LG