Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У першы дзень свайго знаходжаньня ў Італіі прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін сустрэўся з папам рымскім Францішкам.

Як паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы з Ватыкана, перамовы Пуціна і папы рымскага праходзілі ў залі бібліятэкі Сьвятога прастола, дзе звычайна адбываюцца сустрэчы на вышэйшым узроўні.

Гутарка праходзіла «адзін на адзін», інфармуе «Інтэрфакс». Пасьля першых 35 хвілін Пуцін прадставіў папе рымскаму сябраў сваёй дэлегацыі і падарыў пантыфіку абраз Уладзімерскай Божай маці.

Францішак падарыў расейскаму прэзыдэнту маёліку з выявай Ватыканскіх садоў.

Пры разьвітаньні пантыфік прасіў перадаць вітаньне расейскаму патрыярху Кірылу.

Пуцін, будучы кіраўніком расейскай дзяржавы і ўраду, сустрэўся ўжо з трэцім па ліку гаспадаром Сьвятога пасаду.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG