Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ад асацыяцыі з Эўразьвязам адмовіўся і Азэрбайджан


«Мы ўжо паведамілі Эўразьвязу, што ня зможам прыняць прапанаванае ім асацыятыўнае пагадненьне. Мы хочам падрыхтаваць дакумэнт, які больш адэкватна адпавядае ўзроўню нашых адносінаў і супрацоўніцтва», – заявіў Мамедаў.

Ён адзначыў, што Баку прапанаваў ЭЗ «з улікам дасягнутага ўзроўню супрацоўніцтва падпісаць пагадненьне аб партнэрстве, якое адлюструе ўзровень двухбаковага супрацоўніцтва і забясьпечыць ўзаемную павагу і раўнапраўе бакоў».

Намесьнік кіраўніка адміністрацыі Ільхама Аліева адхіліў сьцьвярджэньне аб тым, што адмова Азэрбайджану ад асацыяцыі з ЭЗ зьяўляецца вынікам ціску з боку Расеі.

Прадстаўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі таксама адзначыў, што ў яго няма канкрэтнай інфармацыі адносна ўдзелу Азэрбайджана ў працы віленскага саміту.

Але, зь ягоных словаў, калі Баку прыме ўдзел у саміце, «у першую чаргу там можа быць дасягнуты пэўны посьпех у пытаньні спрашчэньня візавага рэжыму, можа адбыцца падпісаньне адпаведнага дакумэнту».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG