Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Галасы Майдану: Кацярына Гладка


Галасы ў падтрымку эўраінтэграцыі Ўкраіны

Галасы ў падтрымку эўраінтэграцыі Ўкраіны

23-гадовая студэнтка магістратуры Кацярына прыехала ў Кіеў са Львова, дзе таксама быў арганізаваны Майдан.

Гладка: Тут ідзе дождж, але цяпер ня так холадна, як было ў 2004-м, калі я таксама была на Майдане, тады быў проста мароз. Людзі грэюцца, як могуць, тут пастаянна адбываецца нейкі рух, нас прыходзяць падтрымліваць грамадзкія дзеячы, людзі мастацтва, грае музыка. Намётаў няма, таму што іх не дазволілі паставіць. Была спроба паставіць уначы, але іх зьнесла міліцыя з Бэркута. Цяпер людзей менш, на мой погляд, крыху больш за тысячу. Але асноўны збор будзе а шостай вечара, калі людзі прыедуць пасьля работы.

Да дэманстрантаў прыходзілі прадстаўнікі найбуйнейшых апазыцыйных партый. Але палітычная апазыцыя арганізавала свой лягер на Эўрапейскай плошчы, таму атрымалася як бы два майданы. Я бачыла Віталя Клічко, які зьвярнуўся да людзей, што сабраліся ля будынку ўраду. Клічко прапанаваў дэманстрантам заставацца на Майдане да 28 лістапада, калі пачнецца Віленскі саміт. Мы ведаем, што нашы землякі таксама арганізуюць падобную акцыю ў Вільні, дзе трансьлюецца відэа з Кіева. Мы спадзяемся, што ўкраінскае пытаньне будзе там сур’ёзна абмеркаванае. Мы таксама чулі апошнюю інфармацыю ў навінах, што дэлегацыя Кокса-Квасьнеўскага вядзе перамовы зь Януковічам, каб ён не блякаваў падпісаньне дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG