Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Вільні пройдуць парлямэнцкія слуханьні па Беларусі


27 лістапада ў літоўскім парлямэнце пройдуць слуханьні па Беларусі, арганізаваныя камітэтам замежных спраў Сэйма пры ўдзеле Цэнтра ўсходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў (Літва) і аргкамітэта па стварэньні партыі Беларуская хрысьціянская дэмакратыя.

Падчас слуханьняў будзе абмеркавана сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі.
На слуханьні запрошаныя былы палітвязень, адзін зь лідэраў БХД Павал Севярынец, прэзыдэнт Беларускага дома правоў чалавека імя Барыса Звоскава Тацяна Равяка, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна, жонка зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук, маці зьніклага тэлеапэратара Зьмітра Завадзкага Вольга Завадзкая, жонка палітвязьня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч, маці палітвязьня Эдуарда Лобава Марына Лобава.

У слуханьнях таксама заплянаваны ўдзел прадстаўнікоў шэрагу беларускіх палітычных партый і грамадзкіх аб’яднаньняў (БХД, Рух «За Свабоду», кампанія «Гавары праўду!», Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя, партыя «Справядлівы Сьвет», Беларуская нацыянальная плятформа Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства, Асамблея дэмакратычных арганізацый), паведамляе bchd.info.

Па выніках слуханьняў плянуецца прыняць зварот да ўрада Беларусі і ўдзельнікаў саміту Ўсходняга партнэрства, які пройдзе ў Вільні 28–29 лістапада. У ім адзначаецца, што абавязковай умовай для пачатку нармалізацыі дачыненьняў паміж ЭЗ і Беларусьсю зьяўляецца вызваленьне і рэабілітацыя ўсіх беларускіх палітзьняволеных.
XS
SM
MD
LG