Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карасёў: «У першай палове 2014 года дамова Ўкраіны і Эўразьвязу будзе падпісаная»


Дырэктар украінскага Інстытута глябальных стратэгій Вадзім Карасёў у інтэрвію Свабодзе, што шлях Украіны ў Мытны Саюз ўжо адрэзаны, у гэтай дзяржаве перамагла эўрапейская ідэя.

«Гэты Майдан — гэта форма прымусу ўкраінскай улады да эўраасацыяцыі. Перамагла эўрапейская ідэя. Мытнага Саюзу больш ня будзе. Ва Ўкраіне той, хто скажа, што ён за Мытны Саюз,— той палітычны труп. І ўлада ніколі ня пойдзе на тое, каб разьвярнуцца ў Мытны Саюз. Гэты шлях адрэзаны. І зараз Пуцін ужо мае справу не з украінскай уладай, а з украінскім народам. Учора фактычна падведзеная рыса пад савецкім мінулым. Мы ня хочам у савецкую мінуўшчыну. Усё. Перамагла эўрапейская ідэя ва Ўкраіне».

Карэспандэнтка: «А як могуць разьвівацца падзеі на Віленскім саміце? У якім фармаце можа разглядацца ўкраінскае пытаньне?»

«На саміце наўрад ці падпішам пагадненьне. Таму што трэба ўнесьці некаторыя карэктывы, у тым ліку і па фінансавых кампэнсацыях. Да таго ж, мы павінны пасьля ўчорашняга Майдану пачуць ад эўрапейцаў аб пэрспэктывах сяброўства Ўкраіны ў Эўрапейскім Зьвязе. Украінцы маюць маральнае права патрабаваць гэтага. Але ў першай палове 2014 года пагадненьне Ўкраіны з Эўразьвязу будзе падпісана. Усё. Уладзе няма куды падзецца, і Януковічу таксама няма куды падзецца».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG