Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Учора падчас мітынгу на стадыёне ў Слуцку з нагоды ўшанаваньня падзеяў Слуцкага збройнага чыну, заяўнікі акцыі Аляксей Янукевіч і Віталь Амяльковіч былі дастаўленыя супрацоўнікамі міліцыі ў раённы аддзел ўнутраных спраў, для правядзеньня працэдуры апытаньня.

«Спачатку нам сказалі, што гэта стандартная працэдура і што канкрэтных заўваг у міліцыянтаў няма»,— кажа лідэр Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Аднак у Слуцкім раённым аддзеле ўнутраных спраў супрацоўнік міліцыі, які праводзіў апытаньне, патлумачыў Янукевічу і Амяльковічу, што пасьля заканчэньня мітынгу на стадыёне частка яго ўдзельнікаў прайшла да краязнаўчага музэю, каб паўдзельнічаць у іншым мітынгу, які там у гэты час ладзіла Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя БНФ.

Супрацоўнікі міліцыі палічылі, што ў гэтым учынку можа праглядацца парушэньне закону пра масавыя акцыі ў частцы «несанкцыянаванае шэсьце». Менавіта на гэтай падставы былі складзеныя пратаколы апытаньня Аляксея Янукевіча і Віталя Амяльковіча.

«Нам паведамілі, што будзе зробленае разьбіральніцтва і па яго выніках з намі зьвяжуцца. Калі гэта будзе, нам не паведамілі. Адзінае, нам сказалі, што ёсьць верагоднасьць, што разьбіральніцтва будзе спыненае з-за адсутнасьці складу парушэньня. Аднак на момант размовы казаць пра гэта было нельга», — патлумачыў Аляксей Янукевіч.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG