Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Адэсе Эўрамайдан разагналі


Сёньня раніцай у Адэсе невядомыя ліквідавалі намётавы гарадок прыхільнікаў эўраінтэграцыі на Прыморскім бульвары.

Перад гэтым адэскі Эўрамайдан атачылі больш за сто міліцыянтаў, галоўным чынам афіцэраў. Судовы выканаўца зачытаў рашэньне суда.

Арганізатар акцыі Кірыл Філімонаў паведаміў прадстаўнікам улады, што дэмантаж намётаў будуць ажыцьцяўляюць самі ўдзельнікі пратэсту.

Нягледзячы на гэта, праз кардон міліцыі прайшлі некалькі невядомых чалавек, якія сталі разбураць астатнія намётаў. Пасьля міліцыянты затрымалі трох удзельнікаў пратэсту.

«Гэта былі або бамжы, або былыя зьняволеныя, якія па камандзе міліцыі разламалі намёты і выгналі нас з тэрыторыі Прыморскага бульвара», — сьцьвярджаюць удзельнікі намётавага гарадка, якіх цытуе УНІАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG