Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баўмгертнэр сядзіць у камэры зь пяцьцю зьняволенымі


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Генэральны дырэктар «Уралкалію» Ўладзіслаў Баўмгертнэр знаходзіцца ў камэры разам зь пяцьцю іншымі зьняволенымі.

Пра гэта паведамляюць «Известия» са спасылкай на свае крыніцы.

Мэнэджэр знаходзіцца ў СІЗА-5 «Воднік» на Выбаргскай вуліцы ў Маскве.
«Камэра невялікая, разьлічаная на 8 чалавек, але рэальна іх там пяцёра, разам з Баўмгертнэрам,— цытуе выданьне сваю крыніцу.— Публіка прыстойная, ніякіх «урак» — толькі асуджаныя па эканамічных артыкулах.

Па словах крыніцы, Баўмгертнэр «нармальна зь імі камунікуе, але ніякага блізкага кантакту няма».

22 лістапада адвакат Юлій Тай на пытаньне Свабоды, у якім стане знаходзіцца Баўмгертнэр, адказаў:

«Я асабіста не сустракаўся зь ім. Зь ім сустракаўся мой калега Аляксей Басістаў. Паводле ягоных слоў, фізіялягічны і псыхалягічны стан яго нармальны. Настолькі нармальны, якім можа быць стан чалавека, якога экстрадавалі, хай сабе і ў ягоную родную краіну, што яму да пэўнай ступені прыемна. Але пры гэтым ён знаходзіцца ў сьледчым ізалятары, і яму сёньня прад’яўленае абвінавачаньне. Наколькі чалавек можа пры гэтым быць у нармальным стане, настолькі і ён у нармальным стане».

Уладзіслава Баўмгертнэра затрымалі 26 жніўня ў менскім аэрапорце і абвінавацілі ў злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і нанясеньні шкоды ў 100 мільёнаў даляраў. Месяц ён правёў у адзіночнай камэры ў СІЗА КДБ. 26 верасьня яго перавялі пад хатні арышт у трохпакаёвую здымную кватэру. Разам зь ім там па чарзе знаходзіліся бацька і маці. 21 лістапада Беларускае тэлебачаньне паведаміла, што Баўмгертнэра экстрадавалі ў Расею.





Сьледчы камітэт Расеі 22 лістапада паведаміў, што генэральнаму дырэктару «Ўралкалія» Ўладзіславу Баўмгертнэру выстаўленае абвінавачаньне ў злоўжываньні паўнамоцтвамі, ён дапытаны ў якасьці абвінавачанага. Паводле вэрсіі сьледзтва, Баўмгертнэр, «выконваючы кіраўнічыя функцыі ў камэрцыйных арганізацыях, злоўжываў сваімі паўнамоцтвамі, выкарыстоўваючы іх насуперак законным інтарэсам гэтых арганізацый і ў мэтах атрыманьня выгодаў і перавагаў для іншых асобаў».
«Гэта пацягнула нанясеньне істотнай шкоды і цяжкія наступствы для сумеснага расейска-беларускага прадпрыемства „Беларускай калійнай кампаніі“ і „Беларуськалія“», — паведаміў прэс-сакратар СК Расеі Ўладзімер Маркін.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG