Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Латвіі працягваецца жалоба па ахвярах Maxima


На знак салідарнасьці жалобу абвясьцілі таксама ў Літве і Эстоніі. У амбасадзе Латвіі ў Менску адкрытая кніга спачуваньняў, беларусы нясуць да брамы амбасады сьвечкі і кветкі.

Усяго ў выніку абвальваньня даху крамы Maxima ў Рызе загінулі 54 чалавекі, каля 20 дзяцей страцілі аднаго або абодвух бацькоў. Дзяцей у сьпісе загіблых няма.

Дзеці, якія страцілі бацькоў у выніку абвальваньня крамы Maxima ў сталіцы Латвіі, будуць атрымліваць штомесячную дапамогу.

Як паведамілі агенцтву BNS ў гандлёвай сетцы, Maxima будзе выплачваць дзецям, асірацелым у гэтай трагедыі, грашовая дапамога ў памеры сярэдняй зарплаты ў Латвіі да дасягненьня імі паўналецьця. Цяпер сярэдні заробак у Латвіі складае каля 710 эўра ў месяц. Maxima таксама бярэ на сябе выплату ўсіх падаткаў з гэтай сумы.

«Мы не можам замяніць бацькоўскія цяпло і любоў, аднак можам даць патрэбную неабходную грашовую дапамогу»,— сказаў прадстаўнік праўленьня Maxima Latvija Гінтарас Ясінскас.
XS
SM
MD
LG